Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

137 лукашэнкаўскіх чыноўнікаў трапілі ў спіс злачынстваў

20.01.2021 09:34
Іх унеслі ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў за ўдзел у падрыхтоўцы Усебеларўскага народнага сходу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://ekrp.org/

Першы спіс са 137 чалавек, якія маюць дачыненне да парушэнняў закона пры падрыхтоўцы Усебеларўскага народнага сходу, накіраваны ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў.

Гэта вынік заявы Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання пра тое, што ўдзельнікі Усябеларўскага сходу, як незаконнага мерапрыемства, немінуча сутыкнуцца з наступствамі.

Першымі ў АКРЗ уключаныя 137 старшыняў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Менавіта яны, не маючы на тое паўнамоцтваў, правялі пасяджэнні Саветаў аб абранні ўдзельнікаў т.зв. УНС.

юл